новости
Людзi Маларытчыны Пытаннямі краязнаўства цяпер цікавяцца многія. Мінулае роднага краю вывучаюць не толькі ў спецыяльных навуковых установах і ВНУ, але і энтузіясты. Ёсць і на Маларытчыне такія людзі, якія даўно і плённа даследуюць краязнаўчыя пытанні. Да іх ліку належыць і Мікалай Баліцэвіч з в. Лукава.

Мікалай Васільевіч цяпер на заслужаным адпачынку. Да гэтага ён працаваў у розных прадпрыемствах і ўстановах Маларыцкага раёна: быў, напрыклад, сакратаром і старшынёй Лукаўскага сельсавета, дырэктарам Забалацкай БШ. На ўсіх пасадах ён цікавіўся пытаннямі краязнаўства. Асабліва актыўна іх распрацоўваў тады, калі з 2000 па 2016 год працаваў настаўнікам гісторыі і грамадазнаўства Лукаўскай СШ. Не знікла цікаўнасць да мінулага і цяпер. Да нядаўняга часу Мікалай Баліцэвіч з’яўляўся аўтарам 5 краязнаўчых выданняў: “Гісторыя Лукаўскай царквы” (2012), “Восень 1974: стыхія і людзі” (2013), “Маларытчына: страчаная спадчына” (2014), “Маларытчына ў 1930-ыя гады: па матэрыялах польскіх крыніц” (2015), “Маларыцкія старажытнасці” (2017). А напачатку лютага гэтага года аддзел бібліятэчнага маркетынгу Маларыцкай раённай бібліятэкі выдаў яшчэ адно даследаванне М.В.Баліцэвіча – “Уніяцкае і праваслаўнае духавенства Маларытчыны: XVІІ стагоддзе – 2017 год”.
– У даведачным выданні пад адной вокладкай упершыню зроблена спроба сабраць інфармацыю аб уніяцкім і праваслаўным духавенстве Маларытчыны амаль за 400 гадоў, – гаворыць Мікалай Баліцэвіч. – Для зручнасці ўвесь прадстаўлены матэрыял падзелены на 3 часткі: “Уніяцкае духавенства” (XVІІ стагоддзе – 1839 год), “Уніяцкае духавенства, якое прыняло праваслаўе” (1830-ыя гады), “Праваслаўнае духавенства” (1839 – 2017 гады). Выданне не прэтэндуе на ўсеабдымнасць і вычарпальнасць. Магчыма, нейкія звесткі пра пэўных святароў не знайшлі адлюстравання на старонках кнігі.
Матэрыял пра духавенства Маларытчыны ў выданні размешчаны ў алфавітным парадку. Спачатку падаецца прозвішча, імя, калі вядома, імя па бацьку святара (дыякана, псаломшчыка), затым – год і месца яго нараджэння, якую навучальную ўстанову закончыў, а таксама месца службы (царква), пасада і час службы, іншыя звесткі.
М.В.Баліцэвіч правёў вялікую пошукавую работу і сабраў звесткі пра 508 прадстаўнікоў духавенства, якія ў розныя гістарычныя перыяды служылі ў прыходах Маларытчыны. Інфармацыя аб псаломшчыках у выданні прыведзена за перыяд з 1839 па 1939 год. Для спрашчэння карыстання даведнікам аўтар, за рэдкім выключэннем, не прыводзіць звестак аб служэнні духавенства за межамі Маларытчыны.
– Мікалай Васільевіч, дзе вы бралі неабходныя звесткі?
– Для падрыхтоўкі выдання былі выкарыстаны розныя крыніцы. Гэта, напрыклад, манаграфія Дзяніса Лісейчыкава «Святар у беларускім соцыуме: прасапаграфія ўніяцкага духавенства 1596 – 1839 гг.». Асноўнай крыніцай аб праваслаўным духавенстве (да 1939 г.) з’яўляецца кніга Рыгора Сосны і Антаніны Троц-Сосны «Hierarchia i kler kosciola prawoslawnego w granicach II Rzeczypospolitej i Polski powojennej w XIX – XXI wieky» (на польскай мове). Таксама выкарыстоўваліся “Гродненские епархиальные ведомости”, выдадзеныя ў 1902 – 1915 гадах, “Памятные книжки Гродненской губернии” за 1875, 1878, 1881 – 1915 гады, “Акты, издаваемые Виленскою археографическою комиссиею” (тамы 3, 6, выдадзеныя ў 1870, 1872 гадах) і інш.
Другие новости
Заседание комиссии 01.04.2021 Подробнее
Голосуй за нас! 23.03.2021 Подробнее
Прямая телефонная линия 22.03.2021 Подробнее
Заседание комиссии 01.04.2021 Подробнее
Голосуй за нас! 23.03.2021 Подробнее
Прямая телефонная линия 22.03.2021 Подробнее
Диалоговая площадка «С наукой - в будущее» 12.03.2021 Подробнее
Лови момент! 12.02.2021 Подробнее
Лучшие из лучших! 08.02.2021 Подробнее
Встречайте-акция! 27.01.2021 Подробнее
Новый год с Топтышкой! 11.01.2021 Подробнее
Фотоконкурс "Радость, когда дети улыбаются" 25.11.2020 Подробнее
"Продэкспо-2020" 18.11.2020 Подробнее
"Топтышка" по вкусной цене 09.10.2020 Подробнее
"Топтышка" приглашает на осеннюю ярмарку! 29.09.2020 Подробнее
Новые виды! 14.09.2020 Подробнее
Вкусно! Полезно! Натурально! 10.09.2020 Подробнее
Персик – очень вкусный и сладкий фрукт 11.08.2020 Подробнее
Совсем скоро- пюре из манго! 06.08.2020 Подробнее
Заготовка сырья 28.07.2020 Подробнее
Новые виды пюре ТМ "Топтышка" 22.07.2020 Подробнее
У детского питания ТМ «Топтышка» новая упаковка 16.03.2020 Подробнее
ПРИГЛАШАЕМ ЗА ПОКУПКАМИ!!!! 26.09.2019 Подробнее
Новое оборудование для Топтышки 17.09.2019 Подробнее
Вперед за наградами! 11.09.2019 Подробнее
Самый сладкий персик 13.08.2019 15:27:00 Подробнее
Кабачок - вкусно и полезно! 31.07.2019 09:41:00 Подробнее
I-ое место команды комбината в соревнованиях на День независимости РБ. 03.07.2018 Подробнее
Открытие II Европейских игр Подробнее
Фестиваль "Планета талантов" Подробнее
Лауреат конкурса "Лучшие товары Республики Беларусь" Подробнее
Победитель конкурса за достижения в области качества Подробнее
Форум-выставка деловых контактов "Брест-2019" Подробнее
Объявление Подробнее
21 лютага - дзень роднай мовы Подробнее
Томатные соусы ТМ "Соуситто" Подробнее
НОВИНКА ОТ ТОПТЫШКИ! "ФРУКТОВЫЙ САЛАТИК" - пюре из яблок, груш и банана (с 6 мес) Подробнее
Людзi Маларытчыны Подробнее
План районных мероприятий, посвященный Году Малой родины Подробнее
Сладкий новогодний тур ретро-автомобилей. Как концерн «Белгоспищепром» готовит настоящее сказочное путешествие для детей и взрослых? Подробнее
Призер премии "Народная марка" Подробнее
Новиночка от Топтышки! Пюре из яблок с овсяной крупой. Подробнее
Новиночка от Топтышки! Пюре из яблок и банана с овсяной и гречневой крупой. Подробнее
Народное утро! Подробнее
Участие в международной выставке в г. Шанхай Подробнее
С праздником! Подробнее
Тыквенное пюре для первого прикорма. Подробнее
Расширенная ярмарка в г. Бресте Подробнее
СОК ЯБЛОЧНЫЙ ПРЯМОГО ОТЖИМА ДЛЯ ДЕТСКОГО ПИТАНИЯ С 4 МЕС Подробнее
Встречайте наши новиночки! Подробнее
Слива - кладезь витаминов и минералов. Подробнее
Внеочередное общее собрание акционеров. Подробнее
Только натуральное и качественное сырье! Подробнее
Первая китайская выставка импортных товаров и услуг «China International Import Expo» Подробнее
За безопасность с Топтышкой Подробнее
Участие в фестивале производителей белорусских продуктов концерна "Белгоспищепром". Подробнее
Занесение комбината на доску почета Брестской области Подробнее
Запросить прайс Имя, Фамилия* Ваш email* Адрес предприятия* Телефон-факс* Текст сообщения* 

Ваш запрос успешно отправлен